100 лет БССР

2,759 просмотров всего, 4 просмотров сегодня

Усе мы родам з БССР

Так можна назваць адзіную інфармацыйную гадзіну, прысвечаную 100-годдзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якая прайшла на мінулым тыдні ў пастаўскай СШ №2.

Яе ўдзельнікамі сталі вучні 9—11 класаў, да якіх завітала старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч. Але перш чым даць ёй слова, вядучая мерапрыемства — намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Наталля Семянас — і іншыя педагогі расказалі старшакласнікам пра станаўленне і развіццё БССР.

На асноўных вехах гісторыі беларускай дзяржавы спынілася настаўніца Людміла Палтаржыцкая. Свой аповед яна пачала з Вялікага Княства Літоўскага, дзе адбывалася фарміраванне беларускай нацыі. Затым прасачыла яе шлях у Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі да стварэння 1 студзеня 1919 года Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусія, якая пазней стала называцца Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспуб­лікай.

— БССР узнікла ў вельмі складаных гістарычных умовах, — гаварыла Людміла Францаўна. — Савецка-польская вайна прывяла да таго, што яна страціла амаль палову сваёй тэрыторыі: заходняя частка адышла да Польшчы. А на астатніх землях стваралася і ўмацоўвалася новая дзяржава, якая ў 1922 годзе была ўключана ў склад СССР.

Ганна Літвіновіч

Далей настаўніца расказала пра развіццё нашай краіны ў Савецкім Саюзе: тут з аграрнага прыдатку яна ператварылася ў аграрна-індустрыяльную, а потым — у індустрыяльную рэспубліку. Закранула ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, фашысцкую акупацыю і генацыд падчас Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннае аднаўленне разбуранай гаспадаркі, навукова-тэхнічную рэвалюцыю, у выніку якой з’явіліся новыя магутныя прадпрыемствы і гарады. Успомніла былых кіраўнікоў рэспублікі К. Т. Мазурава і П. М. Машэрава, іх ролю ў развіцці краіны.

Чарговымі выпрабаваннямі для БССР сталі аварыя на ЧАЭС, у выніку якой 20 працэнтаў тэрыторыі краіны было выве­дзена з прамысловага і сельскагаспадарчага карыстання, і развал Савецкага Саюза. Пры гэтым Беларусь выстаяла і стала годнай пераемніцай БССР.

Расказ Л. Ф. Палтаржыцкай дапоўнілі класныя кіраўнікі А. А. Дзісько, А. Б. Катовіч і І. П. Гутар. Яны пазнаёмілі школьнікаў з гісторыяй маладых беларускіх гарадоў Наваполацка і Салігорска, культавых вакальна-інструментальных ансамбляў «Песняры» і «Сябры», вядомымі гістарычнымі помнікамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны. А Г. Ф. Літвіновіч распавяла пра жыццё на Пастаўшчыне ў часы БССР.

Школьнікі гартаюць альбом «Пастаўшчына юбілейная»

— Я сама пастаўчанка. Тут нарадзілася і вырасла, закончыла школу, сюды вярнулася працаваць пасля атрымання вышэйшай адукацыі. У Пастаўскім раёне жывуць мае бацькі і іншыя родныя. Таму яго гісторыя для мяне вельмі дарагая, — зазначыла Ганна Францаўна.

Яе экскурс у мінулае пачаўся з верасня 1939 года, калі Заходняя Беларусь была далучана да БССР. Старшыня райсавета ветэранаў расказала, што тады ўяўляў сабой наш раён: колькі ў ім пражывала насельніцтва, чым яно займалася, якія прадпрыемствы з’явіліся ў пасляваенны перыяд. Апавядаючы пра гэта, выступоўца прыводзіла цікавыя лічбы і факты, называла прозвішчы людзей, якія стваралі эканоміку раёна. З сабой Ганна Францаўна прынесла альбом «Пастаўшчына юбілейная», зроблены ў студзені 1969 года, які пусціла па радах школьнікаў. Старшакласнікі гарталі яго з вялікім інтарэсам.  Пасля ім быў паказаны фільм пра сённяшні дзень раёна, зняты пастаўскімі тэлежурналістамі.

— Гісторыю любой краіны пішуць людзі — яе грамадзяне, — гаварыла, завяршаючы сустрэчу, Н. Ф. Семянас. — І тое, якой яна будзе ў Рэспублікі Беларусь, залежыць ад нас з вамі. Спадзяюся, кожны з прысутных тут зробіць усё магчымае, каб жыць у Беларусі было добра.

Алена ШАПАВАЛАВА
Фота аўтара

***

К новой жизни. Установление Советской власти на Поставщине и включение ее в состав БССР

***

В Поставской гимназии прошла игра «Что? Где? Когда?», посвященная 100-летию со дня образования БССР