Ахвяра агню

Правовое поле

9 студзеня ў 4 гадзіны 8 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што па вуліцы Гагарына ў Паставах гарыць дом.

На месца здарэння былі накіраваны падраздзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Паставы, хуткая медыцынская дапамога. Па ўказаным адрасе гарэў драўляны дом, яго 85-гадовая гаспадыня жыла адна.

Агонь знішчыў дах, столевае перакрыцце, пашкодзіў сцены. Пад будаўнічымі канструкцыямі, якія абрушыліся, быў знойдзены труп гаспадыні.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

А. МУХЛЯ, інспектар группы прапаганды і навучання РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.