Без “малочкі” не застанёмся


Па горадзе пайшлі чуткі, быццам Пастаўскі малочны завод можа спыніць выпускмалочкі” — малака, кефіру, смятаны і г. д. і будзе займацца толькі цвёрдымі сырамі. Каб іх развеяць ці пацвердзіць, звярнуліся да кіраўніка прадпрыемства Валянціна Францавіча Пылінскага. Вось што ён паведаміў:

— Чуткі неабгрунтаваныя. Натуральна-малочную прадукцыю як выпускалі, так і будзем выпускаць, нягледзячы на тое, што для нас гэта стратна. Пры гэтым пастаўкі прыйдзецца крыху скараціць, але толькі на Мінск, мінскі і аршанскі напрамкі. Усе астатнія спажыўцы, і ў першую чаргу пастаўчане, без нашай прадукцыі не застануцца.  А вось што датычыць тварагу, то яго вытворчасць у бліжэйшы час сапраўды спыніцца. Галоўная прычына — састарэла абсталяванне, на якім прадукт выпускаецца, знасіліся і фасовачныя апараты. Вытворчасць тварагу адкрытым спосабам, як на нашым заводзе, у краіне забаронена. Неабходна мадэрнізацыя, на якую спатрэбіцца 10 мільярдаў рублёў. На цяперашні час такіх сродкаў у нас няма. Да таго ж, для загрузкі новага абсталявання спатрэбіцца 20 тон сыравіны, якой катастрафічна не хапае на выпуск цвёрдых сыроў. Не будзем забываць: на новы цэх, разлічаны на выпуск 20 тон цвёрдых сыроў у суткі, зрасходавана больш за 200 мільярдаў рублёў, значыць, яго трэба загружаць, забяспечваць нармальную работу.

На прадпрыемстве парадавалі і прыемнай навіной: дзесьці ў сакавіку ў гандлёвую сетку ў асартыменце паступяць плаўленыя сыркі. Для завадчан гэта не новая прадукцыя. Але цяпер яна будзе выпускацца ў рэканструяваным цэху на новым абсталяванні.

Галіна ПІШЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.