Экспарт пастаўскай прадукцыі — больш чым у 20 краін


Пачынаючы з 2010 года, у раёне назіраецца ўстойлівы рост экспарту прадукцыі. Летась яе рэалізавана на суму 33,6 мільёна долараў ЗША больш чым у 20 краін свету. Найбольшую ўдзельную вагу ў знешнеэканамічнай дзейнасці займаюць ПУП “Пастаўскі мэблевы цэнтр” (17 млн долараў) і ААТ “Пастаўскі малочны завод” (11,1 млн долараў).

У ліку актыўных экспарцёраў — ПУП “Правентус”, раённае спажывецкае таварыства, ТАА “Вытворча-мэблевы цэнтр”. Усяго на Пастаўшчыне ў мінулым годзе экспартавалі сваю прадукцыю за мяжу 20 суб’ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.