Галоўны прыз — пнеўматычная вінтоўка


Па ініцыятыве раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ на базе СШ №1 прайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 25-ай гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана.

Спаборніцтвы праводзіліся ў рамках рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай акцыі “ДТСААФ — за моцную і квітнеючую Беларусь!” У іх удзельнічалі  каманды гарадскіх, Камайскай і Казлоўшчынскай сярэдніх школ, дзяржаўнай гімназіі і раённага цэнтра дзяцей і моладзі. У склад каманд уваходзілі чатыры чалавекі, у тым ліку адзін штатны супрацоўнік установы (ён жа прадстаўнік каманды), два юнакі і адна дзяўчына.

У асабістым заліку лепшы вынік у Аляксея Звяругі з гімназіі, другое і трэцяе месцы занялі Ігар Цяляк і Вячаслаў Врублеўскі з СШ №1. Яны ўзнагароджаны граматамі і прызамі. Трапна страляла Вера Бекіш з гімназіі, якая таксама паказала трэці вынік. Аднак, згодна з ўмовамі спаборніцтва, ёй было прысуджана толькі чацвёртае месца. tc «У асабістым заліку лепшы вынік у Аляксея Звяругі з гімназіі, другое і трэцяе месцы занялі Ігар Цяляк і Вячаслаў Врублеўскі з СШ №1. Яны ўзнагароджаны граматамі і прызамі. Трапна страляла Вера Бекіш з гімназіі, якая таксама паказала трэці вынік. Аднак, згодна з ўмовамі спаборніцтва, ёй было прысуджана толькі чацвёртае месца. »

Агульнакамандную перамогу і галоўны прыз — пнеўматычную вінтоўку — атрымалі стралкі СШ №1. Яны таксама заваявалі права ўдзельнічаць у абласных спаборніцтвах па стральбе на прызы Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ. На другое і трэцяе месцы выйшлі каманды гімназіі і Камайскай СШ, якія ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі — турыстычнай палаткай і наборам мячоў.

Старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ В. А. Лушчык  падзякаваў усім спартсменам за ўдзел у спаборніцтвах і выказаў надзею, што ў далейшым яны стануць традыцыйнымі і больш масавымі.

 

 

 

 Фота Пятра  КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.