Лепшыя ў зімовым мнагабор’і, більярдзе і тэнісе

Спорт

10-11 студзеня на базе раённай гімназіі ў рамках 26-ай абласной спартакіяды школьнікаў прайшлі спаборніцтвы па зімовым мнагабор’і «Здароўе». За права называцца лепшымі спрачаліся 16 каманд. Яны спаборнічалі ў такіх дысцыплінах, як скачкі ў даўжыню з месца, стральба і гімнастыка. Вынікі падводзіліся па трох намінацыях: гарадскія школы, сельскія сярэднія і сельскія базавыя.

Сярод гарадскіх школ лепшы вынік паказала каманда раённай гімназіі, на другім месцы — СШ № 1, на трэцім — СШ № 2. У намінацыі «Сельскія сярэднія школы» роўных не было Варапаеўскай сярэдняй школе, крыху адстала ад яе каманда з Камай, «бронза» — у навучэнцаў з Навасёлак. Сярод базавых  школ першае месца заняла Старадворская, другое — Палеская, трэцяе — Курапольская.

Лепшыя спартсмены, якія занялі 1 і 2 месцы ў асабістым заліку, увайшлі ў склад зборнай каманды і прадставяць раён на абласных спаборніцтвах.

Па більярдзе  і тэнісе

18 і 19 студзеня на базе ФАКа і Камайскага фітнэс-клуба прай­шлі спаборніцтвы па більярдзе і настольным тэнісе сярод кіраўнікоў і работнікаў арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў Пастаўскага раёна. Яны былі закліканы спрыяць нефармальным зносінам кіраўнікоў з падначаленымі, а таксама папулярызаваць цікавасць да здаровага ладу жыцця. Ініцыятар актыўнага адпачынку — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

У спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел 5 каманд, у складзе кожнай — па два чалавекі. Па выніках спаборніцтваў перамогу ў настольным тэнісе атрымала каманда ААТ «Камайскі-агра», на другім месцы — прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, на трэцім — УП ЖКГ. У спаборніцтвах па більяр­дзе першае месца заняла каманда ААТ «Навасёлкі-Лучай», на другім — Камайская сярэдняя школа, на трэцім — ААТ «Камайскі-агра». Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.