Немаўляты па льготных крэдытах

Общество

На падставе Указа Прэзідэнта № 574 ад 27 снежня 2013 года «Аб прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдытаў на льготных умовах для аплаты экстракарпаральнага апладнення» «Беларусбанк» пачаў выдаваць крэдыты.

Крэдыт можа атрымаць жанчына, якой па сведчаннях медыкаў вырашана правесці ЭКА. Пры гэтым зрабіць працэдуру можна як у прыватнай, так і ў дзяржаўнай клініцы. Ільготны крэдыт прадастаўляе ААТ «ААБ «Беларусбанк». Максімальная сума — 300 базавых велічынь. На сёння яна складае 39 мільёнаў рублёў. Крэдыт выдаецца на пяць гадоў, а гадавы працэнт роўны палове стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Зараз гэта 11,75% гадавых. Прадастаўленне крэдыту ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку шляхам пералічэння грашовых сродкаў на рахунак арганізацыі аховы здароўя. Магчыма адтэрміноўка плацяжоў на перыяд атрымання дапамогі па догля­дзе дзіцяці.

Жанчына мае права ўзяць крэдыт на ЭКА паўторна. Для гэтага неабходна цалкам пагасіць папярэднюю аналагічную пазыку. Пры дапамозе крэдыту нельга аплачваць паслугі донараў палавых клетак і сурагатных маці.

Каб атрымаць ільготны крэдыт на ЭКА, пастаўчане могуць звяртацца ў ЦБП № 230 філіяла № 216 ААТ «ААБ «Беларусбанк» у г. Паставы, службу крэдытавання насельніцтва, тэл. 4-11-88.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.