Плюс 14 кіламетраў і паўсотні спажыўцоў


2013 год для УП “Паставырайгаз” выдаўся няпростым. Асабліва напружана давялося папрацаваць будаўнікам, якія на працягу ўсяго года выходзілі на работу практычна кожную суботу і мелі толькі адзін выхадны дзень у тыдзень. Выклікана гэта было вялікай колькасцю жадаючых падключыцца да прыроднага газу. На яго летась перавялі 461 дом і кватэру — на 160 больш, чым у 2012 годзе.

— Найбольш новых спажыўцоў прыроднага газу з’явілася ў Паставах, — расказваў дырэктар унітарнага прадпрыемства М. Д. Жданковіч. — Мы ўвялі ў строй кааператывы па вуліцах Гагарына, Вакзальнай і Азёрнай. Таксама падключылі шмат дамоў у Варапаеве і Старым Двары, дзе раней былі пабудаваны вулічныя газа­праводы. Вялікая работа па газіфікацыі шматкватэрнага жылога фонду праведзена ў Камаях. Колькі часу назад за сродкі раённага бюджэту ў аграгарадку былі зманціраваны фасадныя газаправоды, людзі зрабілі праекты ўводаў, у адпаведнасці з якімі мы перавялі іх жыллё на ацяпленне прыродным газам. Ён прыйшоў у 27 кватэр камайцаў. Работы па будаўніцтве ўводаў праводзілі і ў іншых населеных пунктах раёна. За кошт уводаў, а таксама пракладкі вулічных газаправодаў газавыя сеткі раёна летась прыраслі на 14 кіламетраў, а выпрацоўка на аднаго будаўніка ў нас аказалася вышэйшай за сярэднюю па УП “Віцебскаблгаз”.

Напружаным для райгазаўцаў абяцае быць і 2014 год. У планах закончыць будаўніцтва пераходных газаправодаў па вуліцах Ленінскай і Чырвонаармейскай у Паставах, здаць 5 кааператываў у Варапаеве. Пракладку сетак у гарпасёлку вядзе “Віцебскгазбуд”, да вясны абяцае ўправіцца. Пасля гэтага пастаўскія будаўнікі будуць займацца ўводамі. Акрамя таго, на бягучы год запланавана газі­фікацыя вёскі Шыркі па Указе №368 (у адпаведнасці з ім, 70 працэнтаў усіх работ выконваецца за дзяржаўны кошт). Адным словам, спраў хопіць. Думаецца, што 2014-ы райгазаўцы завершаць не з горшымі, чым у папярэднія гады, вынікамі.»

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.