Прызы, скідкі, акцыі

Общество

Як мы паведамлялі раней, 15 студзеня ў Паставах адкрыўся новы ўніверсам “Родны кут”. У першыя тры дні гандлёвая выручка ў ім склала 147, 110 і 105 мільёнаў рублёў адпаведна. Высокая яна і зараз.

Пра тое, каб універсам зрабіць самым прыцягальным,  кіраўніцтва райспажыўтаварыства і філіяла “Каапгандаль №2” паклапацілася загадзя, насыціў­шы яго самымі разнастайнымі таварамі. У дзень адкрыцця для пакупнікоў былі прадугледжаны падарункі. Каб атрымаць шампанскае; шампанскае і каробку цукерак; каньяк, трэба было купіць тавараў на суму 500 тысяч, 1 мільён і 1 мільён 500 тысяч рублёў адпаведна. Уладальнікамі прызоў стала 68 чалавек. Ім у ліку першых будуць уручаны і дысконтныя картачкі. Дарэчы, уладальнікам бясплатнай дысконтнай картачкі стане кожны, хто зробіць першую пакупку на 500 тысяч рублёў.

На працягу студзеня-лютага  скідкі ва ўніверсаме складаюць 3% пры разавай пакупцы тавараў на 500 тысяч рублёў, 5% —  на 1 мільён рублёў, 7% — на 2 мільёны рублёў. Акрамя таго, кааператары пастаянна праводзяць акцыі, на пэўныя віды тавараў свае скідкі ўстанаўліваюць пастаўшчыкі.

Самыя актыўныя пакупнікі будуць вызначаны па выніках першага паўгоддзя. Іх чакаюць каштоўныя падарункі. Той, хто купіць у “Родным куце” за 6 месяцаў тавараў на суму 25 мільёнаў рублёў, атрымае тэлевізар, на 15 мільёнаў рублёў — мабільны тэлефон, на 5 мільёнаў рублёў — прас.

На базе новага ўніверсама  бу­дзе створаны лагістычны цэнтр, у які ўвойдуць яшчэ тры буйныя гандлёвыя прадпрыемствы райцэнтра — універсамы “Цэнтральны”, пятага гарадка і мікрараёна вуліцы Юбілейнай. Гэта дазволіць  фарміраваць адзіныя заяўкі, атрымліваць па іх пэўныя цэнавыя скідкі, рэгуляваць цэны. Адным словам, інтарэсы пакупнікоў будуць улічвацца.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.