Рубрыка «Сямейны альбом»


На гэтым здым­ку, зробленым у 1977 годзе, — падрыхтоўчая група дзіцячага садка “Спадарожнік” разам са мной, выхавальнікам Раісай Аляксееўнай.

Сёння ім па 43 гады. Як пражыў іх кожны, не ведаю. Але калі гляджу на фота, шчыра радуюся, што Юра Вайцякян, Света Тараканава, Лена Блашкевіч, Оля Кукель, Ларыса Зубкевіч, Оля Вялічка, Андрэй Амбразевіч, Наташа Асадчая, Сяргей Балошка і Андрэй Якубоўскі засталіся ў родным горадзе, а Генадзь Галяк і Андрэй Мінаеў сталі ваеннымі. Цешыць тое, што Оля Вялічка — мама не толькі для сваіх дзяцей, але і для прыёмных. У СШ №1 настаўнічае Наталля Асадчая. Алена Блашкевіч працуе памочнікам выхавальніка ў адным з дзіцячых садкоў Пастаў. Многія гады аддала рабоце ў бухгалтэрыі Ларыса Зубкевіч. Далёка ў Сібіры жыве Іна Пятрова. Вольга Рымар часта наведваецца дамоў са сталіцы.

На жаль, ёсць і сумныя весткі пра маіх выхаванцаў. Кароткім быў жыццёвы шлях Ігара Таміліна і Васілія Курдо. Светлая ім памяць…

Дарагія мае! Я па-ранейшаму ўсіх вас люблю і памятаю. Магчыма, хто-небудзь захоча расказаць пра сябе — калі ласка, званіце: нумар хатняга тэлефона 4-91-67.

Р. НІКІФАРАВА, 

г. Паставы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.