Што было магчымым — вырашана

Местная власть

13 студзеня чарговую “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі раёна правёў намеснік старшыні райвыканкама Павел Ра­дзівонавіч Станюш. На гэты раз куратару будаўнічай і жыллёва-камунальнай галіны пазванілі толькі два чалавекі.

Жыхарка вёскі  Полава Касарэўская Клаўдзія Фёдараўна скардзілася на тое, што па вуліцы Народнай няма вулічнага асвятлення. Вырашэннем гэтай праблемы неадкладна заняліся работнікі раёна электрычных сетак: яны выехалі на месца сігналу і адрамантавалі няспраўны ліхтар.

Куляшэвіч Вікторыю Міраславаўну з аграгарадка Камаі не задавальняла няўстойлівае водазабеспячэнне. Такое ж пытанне хвалявала і іншых жыхароў гэтага населенага пункта. З просьбай разабрацца ў сітуацыі яны накіравалі калектыўны ліст у райвыканкам. Сітуацыя аказалася заблытанай. Справа ў тым, што шматкватэрныя дамы і ўнутрыквартальныя сеткі знаходзяцца на балансе УП ЖКГ, а свідравіны, воданапорныя вежы і асноўныя сеткі абслугоўвае ААТ «Камайскі-агра». Калі ж на адной са свідравін выйшла са строю глыбінная помпа, паўстала пытанне: хто ж павінен яе рамантаваць? Браць на сябе адказнасць ніхто не хацеў, у выніку людзі былі вымушаны задавольвацца ледзь прыкметным струменьчыкам вады з-пад крана. Зараз пытанне вырашана.

Акрамя напору вады, жыхароў аграгарадка Камаі хвалюе і яе якасць. Гэту праблему магла б вырашыць станцыя абезжалезвання. Дарэчы, яе будаўніцтва ў планах значыцца, але з-за адсутнасці фінансавання станцыя наў­рад ці з’явіцца ў бліжэйшыя два гады.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.