З пяццю дыпломамі

Образование

З 13 па 17 студзеня на Віцебшчыне праходзіў трэці (абласны) этап рэспубліканскай прадметнай алімпі­яды сярод школьнікаў. Базай для яго правядзення сталі навучальныя ўстановы абласнога цэнтра і Оршы, дзе сабраліся дружыны з усіх раёнаў і гарадоў прыдзвінскага краю. Каманда Пастаўскага раёна ў складзе 21 вучня змагалася за права трапіць у фінал інтэлектуальнага спаборніцтва па 9 прадметах і прывезла дамоў 5 дыпломаў. Дыплома І ступені па працоўным навучанні ўдастоена 8-класніца СШ №5 Ірына Паўлава (настаўніца — І. І. Турла), якая выступала за 9 клас. Дыпломы ІІ ступені па рускай мове і літаратуры і грамадазнаўстве атрымалі навучэнкі гімназіі — 11-класніца Кацярына Сушко (настаўніца — Л. Т. Расоха) і 10-класніца Крысціна Дробыш (настаўніца — Т. П. Галаўко). “Бронзавыя” ўзнагароды заваявалі вучаніца 11 класа Дунілавіцкай СШ Віялета Кароль (біялогія; настаўніца — А. П. Макоўская) і 9-класніца СШ №3 Марыя Дунец (беларуская мова і літаратура; настаўніца — А. Л. Латыш).

Алена Шапавалава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.