Здымаць грошы можна ў РКЦ і іншых банкаматах


На сённяшні дзень у абарачэнні жыхароў Пастаўскага раёна знаходзіцца 13700 картачак Белаграпрамбанка. У Паставах прыкладна 3000 чалавек атрымліваюць па іх заработную плату. Для абслугоўвання картачак да нядаўняга часу меліся 6 банкаматаў: 3 у раёнеу Варапаеве, Лынтупах і Камаяхі столькі ж у горадзе. Але крыху больш тыдня назад банкамат на плошчы Леніна ў райцэнтры знялі, устанавіўшы на яго месца інфакіёск, што выклікала незадаволенасць многіх гараджан і жыхароў раёна. За тлумачэннямі, чаму гэта было зроблена, карэспандэнтПКзвярнулася да начальніка разліковакасавага цэнтра №17 у г. Паставы філіяла ААТБелаграпрамбанк” — Віцебскае абласное ўпраўленне Дзмітрыя Мікалаевіча СОБАЛЯ. Вось што ён расказаў:

— Банкамат на плошчы Леніна належаў нашаму РКЦ на ўмовах дагавора арэнды, заключанага з СП ЗАТ “Міжнародны дзелавы альянс” у 2007 годзе. У апошні час у яго рабоце пачалі сістэматычна адбывацца збоі, у сувязі з чым павялічылася колькасць зваротаў грамадзян да нас са скаргамі. Таму было прынята рашэнне скасаваць дагавор арэнды з названай вышэй фірмай па прычыне немагчымасці якаснай эксплуатацыі банкамата. Новы банкамат у вобласці нам не далі, замест яго атрымалі інфакіёск, які і ўстанавілі.

З  дапамогай інфакіёска безнаяўным чынам і наяўнымі грашыма можна ажыццяўляць самыя розныя плацяжы: аплачваць камунальныя і паслугі мабільных аператараў, гасіць крэдыты не толькі нашага, але і іншых банкаў, з якімі заключаны дагаворы, і г.д. Што ж датычыць зняцця наяўных грошай, то па вуліцы Савецкай, 4, знаходзіцца разлікова-касавы цэнтр Белаграпрамбанка, дзе па звароце грамадзяніна і прад’яўленні ім пашпарта работнікі праводзяць гэту аперацыю. У цэнтры горада маюцца і банкаматы Беларусбанка. У іх трымальнікі картачак нашага банка таксама могуць здымаць наяўныя грашовыя сродкі без камісійных плацяжоў.

Калі ў будучым вобласць усё ж такі прадаставіць нам новы банкамат, ён будзе ўстаноўлены ў цэнтры горада. А пакуль мы павялічылі астаткі грашовых сродкаў у банкаматах па вуліцах Юбілейнай і Касманаўтаў. Будзем пастаянна загружаць у іх больш грошай, каб поўнасцю абслугоўваць сваіх кліентаў.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.