Граматы і падарункі — лепшым


Летась Віцебская абласная прафсаюзная арганізацыя работнікаў культуры адзначыла сваё шасцідзесяцігоддзе. З нагоды юбілею прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Адным з іх стаў конкурс прафсаюзных арганізацый Віцебшчыны, перамогу ў якім святкавалі і пастаўчане.

Нядаўна старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры Алена Аляксандраўна Сабірава наведала пастаўскую друкарню. Па выніках работы за 2012 год калектыўны дагавор гэтага прадпрыемства прызнаны лепшым сярод устаноў культуры, інфармацыі і спорту. А. А.  Сабірава падкрэслі­ла, што ў гэтым заслуга як кіраў­ніцтва друкарні, так і старшыні прафсаюзнага камітэта Марыі Аўгусцінаўны Курыловіч. Ёй у той дзень былі ўручаны грамата і падарунак для ўсіх работнікаў прадпрыемства — мікрахвалевая печ.

Узнагароджванне пераможцаў конкурсу працягнулася ў пастаўскім Доме рамёстваў. Граматай і грашовай прэміяй заахвочана дырэктар установы Таццяна Мікалаеўна Петух (на здымку — у цэнтры). Прафсаюзнымі справамі яна займаецца ўжо пятнаццаты год.

—            Таццяна Мікалаеўна — выдатны кіраўнік і арганізатар і заслугоўвае самых шчырых слоў удзячнасці за сваю прафесійную і грамадскую работу, — адзначыла Алена Аляксандраўна Сабірава. — Спадзяюся, што наша плённае супрацоўніцтва будзе працягвацца яшчэ не адну пяцігодку. У абласной прафарганізацыі шмат планаў, і дзякуючы такім творчым і адказным спецыялістам іх рэалізацыя нам пад сілу.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.