Праявіце сябе, юныя таленты!


Віцебскае гарадское ад­дзяленне Саюза пісьме­ннікаў Беларусі аб’явіла аб правядзенні літаратурнага конкурсу сярод дзяцей і моладзі. Ён прысвечаны 70-годдзю вызвалення Віцебскай вобласці і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Работы канкурсантаў на беларускай або рускай мове (вершы, абразкі, замалёўкі, апавяданні, нарысы) павінны быць самастойнымі, арыгінальнымі, мастацкімі. Прапануюцца наступныя тэмы: «Я люблю Беларусь», «Мы ўдзячныя вам, ветэраны», «Мы — нашчадкі пераможцаў», «9 Мая — свята Вялікай Перамогі», «Ганаруся родным горадам Віцебскам», «Я  і мая Радзіма», «Гэта наша з табой Перамога» альбо вольная тэма ваенна-патрыятычнага зместу.

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вызначыць лепшыя творы і пераможцаў асобна ў кожнай з дзвюх узроставых катэгорый: 14-15 гадоў і 16-18 гадоў.

Работы, набраныя на камп’ютары, трэба дасылаць на адрас: 210010, г. Віцебск, вул. «Праўды», 18, пакой 30, Віцебскае гарадское аддзяленне СПБ, з паметкай «На конкурс». У лісце неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату і год нараджэння, адрас навучальнай установы ці месца працы, хатні адрас (з паштовым індэксам), кантактныя тэлефоны. Работы прымаюцца да 1 красавіка 2014 года. Падвя­дзенне вынікаў — 15 мая 2014 года.Удзельнікі конкурсу будуць запрошаны на свята ў Віцебск, а пераможцы атрымаюць падчас яго ўзнагароды.

Самыя лепшыя творы апублікуюць у абласным літаратурным альманаху «Дзвіна» ў раздзеле «Маладыя галасы Віцебшчыны», а найбольш таленавітых аўтараў запросяць на творчы семінар у Саюз пісьменнікаў Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.