Вартыя званняў


14 лютага ў канцэртнай зале “Віцебск” прайшла цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”. Ва ўрачыстасцях прыняла ўдзел і дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутаравым.

Старшыня аблвыканкама А. М. Косінец расказаў пра мінулагоднія  дасягненні ў эканоміцы і сацыяльнай сферы вобласці,  задачы на 2014 год, падкрэсліў, што за атрыманымі дасягненнямі стаяць канкрэтныя людзі — ініцыятыўныя, высокаінтэлектуальныя, якія сваёй працай паказваюць прыклад іншым.

Менавіта такімі з’яўляюцца лаўрэаты звання “Чалавек года Віцебшчыны”, сярод якіх былі і тры прадстаўнікі Пастаўшчыны. З рук кіраўніка вобласці атрымалі дыпломы электразваршчык ААТ “Паставымэбля” Ю. С. Міхневіч, намеснік дырэктара па эканоміцы, галоўны бухгалтар ААТ “Хацілы-агра” Г. М. Шубелька, майстар-кандытар філіяла “Каапгандаль №2 райспажыўтаварыства” С. Л. Карандашова.

— У мінулым годзе мне давялося ўдзельнічаць у некалькіх конкурсах прафесійнага майстэрства, дзе заваявала медалі, дыпломы, — адзначыла С. Л. Карандашова. — Прысуджэнне звання “Чалавек года Віцебшчыны” для мяне стала нечаканым, але радасным. Гэта з’яўляецца прызнаннем заслуг усіх нашых кааператараў.

Урачыстасці ў абласным цэнтры завяршыліся вялікім святочным канцэртам.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.