Запрашаем да ўдзелу ў фотаконкурсе


Прайшоў год з моманту правядзення першага дзіцячага фотаконкурсу “Свет вакол нас”. Ёсць усе падставы сцвяр­джаць, што пачын удаўся. Юныя пераможцы конкурсу паказалі свае работы не толькі ў Паставах, але і ў Мінску. У адрас выніковай выставы было сказана шмат цёплых слоў і пажаданняў. Арганізатары вырашылі да іх прыслухацца і пры падтрымцы ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі правесці новы фотаконкурс.

На гэты раз яго тэма — “Пераходны ўзрост”. Нам вельмі цікавыя каштоўнасці і прыярытэты сённяшняга пакалення, мары і мэты маладых сучаснікаў. Прапануем вам пры дапамозе фатаграфіі паказаць той свет, які часта закрыты для нас, дарослых. Адлюструйце свае надзённыя праблемы, дайце гледачу магчымасць убачыць вашы радасці і перамогі, захапленні і жаданні. Задача складаная, але і прызы будуць сур’ёзныя!

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі і студэнты ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Фатаграфіі могуць быць як каляровыя, так і чорна-белыя, але абавязкова без рамак, паспарту, подпісаў. Тэхнічныя параметры: фармат JPG, памер не больш за 1200 px па большым боку, “вага” не больш за 2 Мб. Подпіс афармляецца наступным чынам: прозвішча, назва, парадкавы нумар (напрыклад, ivanov_art_01.jpg). Колькасць работ: да пяці ад аднаго аўтара.

Заяўкі прымаюцца на электронную пошту mir.konkurs@gmail.com або ў групе сацыяльнай сеткі “ВКонтакте” — http://vk.com/club49904165 (там жа вы знойдзеце шмат іншай інфармацыі пра конкурс). Да заявак абавязкова павінна прыкладвацца інфармацыя пра ўдзельніка: яго імя і прозвішча, узрост, месца вучобы, кантактны тэлефон, фота ў электронным выглядзе.

Работы прымаюцца з 1 сакавіка да 1 мая 2014 года. Чакаем яркіх і праў­дзівых фотаздымкаў!

Праўленне фотаклуба «Светосила».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.