Літаратурная прэмія — А. А. Валодзьку

Личности

Рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 139 ад 5 сакавіка 2014 года Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі за 2013 год у намінацыі “Проза” (у тым ліку публіцыстыка і драматургія) прысуджана Алегу Адольфавічу Валодзьку з вёскі Навасёлкі-І за кнігу “Сын зямлі і неба”. Прэмія заснавана абласным выканаўчым камітэтам.

Нагадаем: кніга выйшла ў свет у 2012 годзе. Яе аўтар — Герой Сацыялістычнай Працы, былы кіраўнік калгаса імя Суворава — адной з найлепшых гаспадарак не толькі ў раёне, але і ў краіне. А. А. Валодзька проста і ў той жа час захапляльна малюе ў сваіх аповесцях вясковае жыццё, расказвае пра людзей і абставіны, у якіх давялося бываць. І калі хто яшчэ не паспеў прачытаць кнігу нашага земляка, ёсць нагода заглянуць у кнігарню.

А мы шчыра віншуем Алега Адольфавіча і жадаем яму здароўя і творчых поспехаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.