Новую лінію — да 1 мая

Общество

Новыя тэхналагічныя лініі Пастаўскага і Арэхаўскага льнозаводаў павінны быць уведзены ў дзеянне да 1 мая бягучага года. Такую задачу паставіў Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас нядаўняй рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.

«У апошнія гады гэтай галіне ўдзяляецца вялікая ўвага, — адзначыў Прэм’ер-міністр. — І адміністрацыйны рэсурс выкарыстоўваем, і адпаведнае фінансаванне прадугледжваем — галіна датуемая. А адпаведнага эфекту няма. Самым вузкім месцам было недастаткова якаснае льновалакно, якое экспартуецца па невысокіх цэнах або паступае на перапрацоўку на Аршанскі льнокамбінат. У яго ёсць абгрунтаваныя прэтэнзіі па якасці гэтага льновалакна як сыравіны для далейшай перапрацоўкі на фабрыках прадпрыемства. Цяпер у нас будзе 10 новых заводаў: чатыры дзейнічаюць і шэсць будуць уведзены ў эксплуатацыю ў гэтым годзе. Арэхаўскі льнозавод мае невысокую гатоўнасць (28%), і гэтым было абумоўлена наведванне мной прадпрыемства».

Каменціруючы ход мадэрнізацыі на Пастаўскім льнозаводзе, Міхаіл Мясніковіч канстатаваў больш высокую гатоўнасць. Чакаецца, што ў красавіку будзе ўстаноўлена ўжо завезенае бельгійскае абсталяванне ў новым цэху.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.