Новым заводам — якасную сыравіну

Местная власть

У Паставах прайшла рэгіянальная нарада па пытанні вырошчвання льну-даўгунцу і забеспячэння якаснай сыравінай мадэрнізаваных заводаў Віцебскай вобласці.

На яе былі запрошаны спецыялісты Мінсельгасхарчу, “Белаграсэрвісу”, начальнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання Пастаўскага, Аршанскага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага, Дубровенскага і Талачынскага райвыканкамаў, дырэктары льнозаводаў, кіраўнікі шэрага абласных і рэспубліканскіх ільнаводчых прадпрыемстваў і аб’яднанняў.

Адкрываючы нараду, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь В. К. Паўлоўскі падкрэсліў, што на яе запрошаны  кіраўнікі і спецыялісты, ад распарадчасці якіх залежыць забеспячэнне новых заводаў трастой у большых аб’ёмах і вышэйшай якасці. Каб дасягнуць гэтага,  пад лён трэба адвесці найбольш прыдатныя для сяўбы землі, строга прытрымлівацца тэхналогіі на ўсіх этапах яго вырошчвання, максімальна механізаваць усе работы.

Для таго, каб толькі ў Паставах забяспечыць сыравінай новую бельгійскую лінію, трэба мець да 10 тысяч тон трасты. На самай справе нарыхтоўкі яе ў самыя спрыяльныя гады не перавышалі 4,5 тысячы тон. Выйсці на патрэбныя аб’ёмы плануецца за кошт пашырэння плошчаў даўгунцу як у нашым, так і ў суседніх — Докшыцкім і Шаркаўшчынскім — раёнах.

На нарадзе была пра­аналізавана работа па забеспячэнні гаспадарак і мехатрадаў ільнозаводаў насеннем, угнаеннямі, сродкамі аховы раслін, комплексам машын і агрэгатаў для сяўбы, догляду і ўборкі даўгунцу. У гэтым кірунку яшчэ вельмі многае трэба зрабіць.

Удзельнікі нарады азнаёміліся з ходам мадэрнізацыі льнозавода ў Паставах. Цяпер на новабудоўлі працуе да паўтары сотні чалавек. Вядуцца ўсе неабходныя работы для таго, каб у красавіку пачаць устаноўку бельгійскага абсталявання, а ў пачатку чэрвеня ажыццявіць яго запуск.

Фота Пятра  КУРЫЛОВІЧА. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.