Па пяці з дзесяці намінацый

Личности

На пасяджэнні прэзідыума савета Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ падведзены вынікі работы арганізацый і арганізацыйных структур добраахвотнага таварыства за 2013 год. Пераможцы і прызёры вызначаліся па дзесяці намінацыях. Багаты “ўраджай” дыпломаў і прэмій атрымала Пастаўская раённая арганізацыйная структура, якую ўзначальвае Валерый Антонавіч Лушчык. У цэлым яе калектыў за высокую эканамічную эфектыўнасць дзейнасці заняў трэцяе месца ў вобласці. Пастаўчане адзначаны таксама дыпломамі трэцяй ступені за арганізацыю платнай падрыхтоўкі спецыя­лістаў і лепшую спартыўную работу. А ў дзвюх намінацыях — “За высокую якасць падрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорыі “В” і “За лепшую ваенна-патрыятычную і ідэалагічную работу” —  наша арганізацыйная структура выйшла пераможцай.

За дасягнутыя высокія вынікі дыпломамі і вымпеламі абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ узнагароджаны выкладчык Анатолій Чараваценка і інструктар Мечыслаў Масінкевіч. Апошні ўзнагаро­джаны таксама Ганаровай граматай Цэнтральнага савета ДТСААФ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.