У баях за Пастаўшчыну


Паставы былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 5 ліпеня 1944 года воінамі 145-ай Віцебскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Пятра Акімавіча Дзібровы.

У баях за Пастаўшчыну ўдзельнічалі таксама частка сіл 156-ай ордэна Кутузава стралковай дывізіі 92-га стралковага корпуса, 377-ы гвар­дзейскі цяжкі самаходны артылерыйскі полк і 17-ая зенітная артылерыйская дывізія 43-яй арміі.

У 1985 годзе на адрас камітэта камсамола нашай школы прыйшло пісьмо з Кіеўскай вобласці Украіны, якое захоўваецца ў нашым музеі разам з іншымі экспанатамі. Даслаў яго адзін з вызваліцеляў Пастаў Васіль Іванавіч Вайцяшук. Ветэран 156-ай стралковай дывізіі піша: “Боевое охранение 156-ой стрелковой ордена Кутузова дивизии было первым, вступившим в город Поставы и освободившим его от немецких захватчиков. Я об этом Вам писал. Вы спрашиваете о боевом пути нашей 156-ой до Постав и после Постав. Между Шумилино и Витебском — на Бешенковичи — около Глубокого — на Поставы — Швенчёнис — Биржяй — Шяўляй (были тяжёлые бои). Далее — Кретинга — Паланга — высота 134,1 м на берегу Балтийского моря, что на километров 10 южнее Лиепаи.

В дивизию входили 361-ый, 417-ый, 530-ый стрелковые полки. Командиром дивизии был генерал-майор И. Ф. Грызлов.

О месте захоронения начальника разведки майора Истомина я не могу ответить, где именно. Мы не останавливались, продвигаясь вперёд, выполняя задание. Припоминаю, что место гибели его и ещё 3-4-х солдат расположено перед городом Поставы, в 3-4 км на опушке леса (ветэран схематычна паказаў з поўначы і поў­дня лес, паміж гэтымі двума ўчасткамі пазначыў 300-400 метраў дробнага хмызняку. На ўскрайку паўночнай часткі лесу — крыжык — магчымае месца захавання, якое знахо­дзіцца дзесьці далей на ўсход, за вёскай Юнькі — аўт.).

Что касается захоронения старшины Князюка (командир взвода), сообщаю такие подробности. Он подорвался на противопехотной мине, повредил ноги, одну оторвало. Перевязали, отправили в медсанбат дивизии, который на боевом марше мог находиться далеко от боевого охранения. Возвратившиеся с сопровождения солдаты сообщили о смерти Князюка. Где захоронен? Точно не знаю…»

Васіль Іванавіч прыслаў свой здымак, зроблены ў 1976 годзе, а таксама віншавальную паштоўку з нагоды 40-годдзя Вялікай Перамогі, у якой на ўкраінскай мове павіншаваў камсамольцаў СШ №2 са святам Перамогі і пажадаў моцнага здароўя, выдатных поспехаў у працы і вучобе.

Мы шчыра ўдзячны ветэрану 156-ай стралковай дывізіі за актыўны ўдзел у вызваленні нашага горада, мужнасць і гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Няхай на яго Радзіме ўсталююцца мір і згода.

Р. ЛАСТОЎСКАЯ, кіраўнік музея

баявой і працоўнай славы СШ №2.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.