Цымбалы загучаць у Паставах 13—15 чэрвеня

Культура Местная власть

Нягледзячы на тое, што да лета яшчэ амаль два месяцы, у раёне ўжо пачалася работа па падрыхтоўцы да галоўнай падзеі чэрвеня — Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Ужо вядома дата яго правядзення — з 13 па 15 чысло. На мінулым тыдні ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама адбылося пася­джэнне з удзелам членаў аргкамітэта фестывалю і яго галоўнага рэжысёра А. В. Слядзеўскай, зацверджаны каштарыс, унесены змяненні і дапаўненні ў праграму свята. Таксама адпраўлены афіцыйныя запрашэнні ў шэраг краін дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў на музычны форум у Паставы. Акрамя традыцыйных Расіі, Украіны Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, іх атрымалі Францыя, Турцыя, Малдова, Узбекістан, Азербайджан і Славакія.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.