Дыплом і Пахвальны водгук

Образование

На мінулым тыдні ў Беларусі завяршыўся апошні, чацвёрты, тур рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Дайсці да яе фіналу разам з іншымі лепшымі школьнікамі краіны змаглі трое пастаўчан — вучаніцы 10 і 11 класаў гімназіі Крысціна Дробыш і Кацярына Сушко і 8-класніца СШ №5 Ірына Паўлава. З 24 па 28 сакавіка яны спаборнічалі са сваімі равеснікамі за прызавыя месцы па выбраных раней прадметах. Самым удалым аказалася выступленне Каці Сушко, якая атрымала дыплом трэцяй ступені па рускай мове. Дзяўчына займаецца ў настаўніцы Л. Т. Расоха. Зусім крыху не хапіла да прызавога, трэцяга, месца Ірыне Паўлавай. Яна выступала за 9 клас па працоўным навучанні (настаўніца — І. І. Турла) і вярнулася дамоў з Пахвальным водгукам. Добры вынік па грамадазнаўстве паказала таксама яшчэ адна прадстаўніца гімназіі — Крысціна Дробыш, настаўніцай якой з’яўляецца Т. П. Галаўко.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.