Гарачая вада — 5 дзён у тыдзень


У адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта, ацяпляльны сезон у Паставах завяршыўся 21 красавіка. Нягледзячы на гэта, у між­ацяпляльны перыяд жыхары мікрараёнаў 5 і 6 гарадкоў, а таксама вуліцы Юбілейнай без гарачай вады не застануцца. Яе, як і летась, будуць падаваць 5 дзён у тыдзень (акрамя аўторка і серады) з 6 да 24 гадзін, — паведаміў намеснік дырэктара па цеплаэнергетыцы УП ЖКГ Фёдар Танана. Ён таксама адзначыў, што штодзённая падача вады немагчыма па тэхналагічных прычынах — падагрэў вады ажыццяўляецца выключна на мясцовых відах паліва.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.