“Ніхто не забыты, нішто не забыта”

Общество

З мэтай патрыятычнага выхавання моладзі, фарміравання пачуцця гонару і павагі да пакалення пераможцаў за іх мужнасць, высокую маральную сілу, праяўленыя ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, раённым аддзелам адукацыі, спорту і турызму сумесна з Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь аб’яўлены конкурс дзіцячага малюнка “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ад 5 да 14 гадоў. На малюнках пажадана адлюстраваць подзвіг герояў-пагранічнікаў, уклад у перамогу працаўнікоў тылу, ушанаванне ветэранаў, героіку пагранічнай службы. Малюнкі павінны быць выкананы на аркушы фармату А4, каляровымі алоўкамі, акварэллю або гуашшу. Работы прымаюцца Пастаўскім раённым цэнтрам дзяцей і моладзі да 22 мая бягучага года.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.