Па новых правілах

Правовое поле

24 снежня 2013 года Савет Міністраў краіны прыняў новую рэдакцыю Правілаў карыстання газам у быце, якія былі зацверджаны яго пастановай ад 19 лістапада 2007 года №1539. Яна ўступіць у сілу 12 краса­віка бягучага года. 

Як і многія іншыя галіны, газавая не стаіць на месцы. У Беларусі актыўна ідзе газіфікацыя, з’яўляецца новае газавае абсталяванне ў насельніцтва, уво­дзяцца новыя формы ўласнасці. Кожны з бакоў: пастаўшчык газу, яго спажывец і той, хто займаецца абслугоўваннем абсталявання, — мае не толькі пэўныя правы, але і абавязацельствы. Раней яны не былі дакладна размежаваны, у сувязі з чым часам узнікалі спрэчныя сітуацыі. Новая рэдакцыя Правілаў ухіліла гэты недахоп, вызначыўшы, хто і за што павінен адказваць. Прычым усё гэта цяпер будзе дакументальна афармляцца — складацца адпаведны дагавор. Ён заключаецца на абслугоўванне і газавых катлоў, і падземных газаправодаў.

Вялікая ўвага ў новых правілах удзелена 50-літровым газавым балонам, якія могуць уяўляць сабой патэнцыяльную небяспеку для жыцця і здароўя людзей. Калі ў спажыўца маецца газабалонная ўстаноўка, балон павінен быць падключаны да яе, а не пыліцца недзе ў павеці. Калі ж такой устаноўкі няма і чалавек захоўвае недэгазіраваны балон — ён нясе адказнасць за гэта аж да крымінальнай. З 12 красавіка наша прадпрыемства пачне прымаць балоны ва ўсіх пераведзеных на прыродны газ абанентаў на платнай аснове. Зношанасць балонаў будзе вызначацца спецыяльнай камісіяй не па іх знешнім выглядзе, а па даўнасці мантажу ўстаноўкі. Пускаць прыродны газ абанентам мы будзем толькі пасля падпісання імі акта аб здачы газавага балона.

М. ЖДАНКОВІЧ, дырэктар РВУ  “Паставырайгаз”.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.