“Пасадзі дрэва на мірнай зямлі”

Общество

Пад такім дэвізам з 5 па 12 красавіка ў Беларусі пройдзе “Тыдзень лесу-2014”.  Чарговая рэспубліканская акцыя праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і сёлета прысвячаецца 70-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У Пастаўскім лясгасе і ва ўсіх лясніцтвах вызначаны канкрэтныя ўчасткі работы. Усяго гэтай вясной плануецца пасадзіць 110 гектараў лесу, для чаго спатрэбіцца 500 тысяч саджанцаў сасны, елкі, ясеня і ліпы. Пасадачны матэрыял вырашчаны ва ўласным гадавальніку, частку яго лясгас плануе рэалізаваць за межы раёна.

У аператыўным штабе, які ўзначальвае галоўны ляснічы Валерый Аляксандравіч Гарбуль, паведамілі, што пасадка лесу будзе весціся на працягу ўсяго тыдня, а ў суботу, 12 красавіка, разам з работнікамі лясной гаспадаркі ва ўрочышчы “Сасноўка” будуць працаваць школьнікі, добраахвотнікі з дзяржаўных устаноў і арганізацый, усе жадаючыя. Збор у 8 гадзін 30 хвілін ля адміністрацыйнага будынка лясгаса па вулі­цы Чырвонаармейскай. Удзельнікаў акцыі забяспечаць інвентаром і  даставяць да месца работы. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у лясгасе па тэлефоне 4-19-33.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.