Паведамленне аб сесіі раённага Савета

Местная власть

3 красавіка ў Паставах адбылася 1-ая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. Адкрыў яе намеснік старшыні раённай выбарчай камісіі В. І. Крыштафовіч. Ён паведаміў, што ў склад раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання выбраны 30 дэпутатаў, на сесію прыбыло 29. На сесію былі запрошаны члены райвыканкама і начальнікі аддзелаў, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Для вядзення пратакола сесіі, рэгістрацыі запытаў, паведамленняў і заяў быў выбраны сакратарыят у скла­дзе дэпутатаў А. С. Лысёнак і В. М. Жука. Затым была выбрана падліковая камісія ў колькасці пяці дэпутатаў, а яе старшынёй — дэпутат М. П. Нагановіч.

Раённы Савет прыняў рашэнне аб прызнанні паўнамоцтваў 30 дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання, выбраных 23 сакавіка 2014 года.

Затым дэпутаты перайшлі да разгляду пытання “Аб выбранні старшыні раённага Савета дэпутатаў”.

Дэпутат П. І. Скурко ад імя групы дэпутатаў унёс прапанову выбраць на гэту пасаду дэпутата ад Дунілавіцкай выбарчай акругі № 21 В. П. Арэхава. У падтрымку гэтай кандыдатуры выступілі дэпутаты А. Д. Малахаў, М. Г. Рабіза, У. М. Чакавы, А. М. Скрыцкі.

У выніку тайнага галасавання за кандыдатуру В. П. Арэхава прагаласавалі 29 дэпутатаў, супраць — няма. Раённы Савет дэпутатаў, у адпаведнасці з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”, прыняў рашэнне выбраць старшынёй раённага Савета дэпутатаў Арэхава Віктара Пятровіча. Намеснікам старшыні на грамадскіх пачатках шляхам адкрытага галасавання выбраны дэпутат ад Чырвонаармейскай выбарчай акругі № 6 Скрыцкі Аляксандр Мар’янавіч.

Затым на сесіі былі створаны пастаянныя камісіі раённага Савета дэпутатаў: па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту (старшыня — дэпутат ад Курапольскай выбарчай акругі № 29 М. П. Нагановіч); па бюджэце і эканамічным развіцці  (старшыня — дэпутат ад Гагарынскай выбарчай акругі № 8 І. І. Несцяронак); па пытаннях аграпрамысловага комплексу і экалогіі (старшыня — дэпутат ад Лугавой выбарчай акругі № 2 А. І. Малец); па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі (старшыня — дэпутат ад Казлоўшчынскай выбарчай акругі № 15 У. М. Чакавы), — а таксама прэзідыум раённага Савета дэпутатаў у скла­дзе 9 чалавек (старшыня прэзідыума — В. П. Арэхаў, намеснік старшыні — А. М. Скрыцкі), члены прэзідыума — І. І. Несцяронак, У. М. Чакавы, А. І. Малец, П. І. Скурко, А. Д. Малахаў, В. А. Лушчык.

У рабоце сесіі прыняў удзел і выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.