У аб’езд сквера


У цэнтры аграгарадка Камаі зменены маршрут руху аўтатранспарту.

Для стварэння бяспечных умоў для мясцовых жыхароў і экскурсійных груп, якія наведваюць касцёл Святога Іаана Хрысціцеля, а таксама аптымізацыі маршруту руху вучняў сярэдняй школы ад аўтобуснага прыпынку да школы і назад без перасячэння праезнай часткі ў цэнтры аграгарадка Камаі зменены маршрут руху аўтатранспартных сродкаў.

Закрыўся праезд паміж вуліцамі Нарачанскай і Гагарына ўздоўж будынкаў Камайскага лясніцтва і касцёла. Праезд для транспартных сродкаў і самаходных машын арганізаваны ў аб’езд сквера ўздоўж аўтобуснага прыпынку. Змены абазначаны выстаўленымі дарожнымі знакамі.

Каб не дапусціць нестандартных сітуацый у сувязі са змяненнем маршруту, ­удзельнікам дарожнага руху і пешаходам неабходна быць гранічна ўважлівымі, узаемаветлівымі, строга выконваць правілы дарожнага руху.

В. КАНАНЕНКА, 

інжынер па ахове працы філіяла “Пастаўскае ДРБУ №132”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.