Удастоены медаля Францыска Скарыны

Личности

Ансамбль "Паазер'е"

9 красавіка па даручэнні Прэзідэнта краіны Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржаўныя ўзнагароды амаль 60 работнікам прамысловага комплексу, лясной гаспадаркі, аховы здароўя, мытных органаў, адукацыі, навукі і культуры. Сярод іх быў і дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў Анатоль Собаль, які ўдастоены медаля Францыска Скарыны.

Анатоля Собаля добра ведаюць музыкі-прафесіяналы не толькі Прыдзвінскага краю, але і ўсёй Беларусі. Чвэрць стагоддзя ён узначальвае школу мастацтваў, навучэнцы і выпускнікі якой пад кіраўніцтвам дырэктара і выкладчыкаў да­біваюцца добрых поспехаў у вучобе і працы, атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды на абласных, рэспублі­канскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. Візіт­най карткай пастаўскага краю з’яўляецца народны ансамбль “Паазер’е”, нязменны кіраўнік якога на працягу трох дзесяцігоддзяў — Анатоль Собаль. “Па­азер’ю” першаму ў Віцебскай вобласці было прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Народны ансамбль — лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне”.

Высока адзначаны і асабістыя дасягненні Анатоля Анатольевіча. Ён узнагароджаны медалём “2000-годдзе Хрысціянства”, Ганаровым знакам Міністэрства культуры Беларусі, з’яўляецца лаўрэатам звання “Чалавек года Віцебшчыны-2009”.

— Медаль Францыска Скарыны — гэта ацэнка працы ўсяго педагагічнага калектыву, кожнага ўдзельніка ансамбля, — адзначыў А. А. Собаль. — Прыемна было атрымаць такую высокую ўзнагароду і віншаванні, стаць удзельнікам урачыстай цырымоніі.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.