Запрашаем на вясеннія кірмашы


З мэтай выканання паказчыкаў па тэмпах росту рознічнага тавараабароту, задавальнення пакупніцкага попыту насельніцтва раёна на спажывецкія тавары і паслугі, а таксама ў сувязі з наступленнем вясенне-летняга сезона раённы выканаўчы камітэт прыняў распараджэнне аб правядзенні вясенніх кірмашоў.

13, 20 і 27 красавіка сельскагаспадарчымі, прамысловымі і іншымі прадпрыемствамі і арганізацыямі ў Паставах будзе арганізаваны продаж бульбы, збожжа, агародніннай і малочнай прадукцыі, са­джанцаў і іншых тавараў сельскагаспадарчага прызначэння.

Такія ж сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Лынтупах 11 красавіка, у Варапаеве — 24 красавіка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.