Пасля вучобы сіл набрацца

Местная власть

Мінулым летам у раёне функцыянавала 12 аздараўленчых лагераў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей: 6 дзевяцідзённых, 5 васямнаццацідзённых, 1 спартыўна-аздараўленчы, — у якіх адпачылі больш за 300 дзяцей. 850 хлопчыкаў і дзяўчынак аздаравіліся ў прышкольных лагерах дзённага знаходжання. Акрамя таго, працаваў лагер ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” для 25 цяжкіх падлеткаў. Яшчэ 76 накіроўваліся ў ваенна-патрыятычныя атрады дзённых лагераў на базе вайсковых часцей і аддзела ўнутраных спраў і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

А як будзе арганізаваны адпачынак школьнікаў сёлета? Гэта пытанне разгледжана на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося на мінулым тыдні. Дакладваў па ім намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў.

Зацверджаны склад раённай камісіі па каардынацыі дзеянняў і вырашэнні пытанняў, звязаных з аздараўленнем дзяцей (яе ўзначаліў Ю. М. Кісялёў), і мерапрыемствы па арганізацыі летняга адпачынку.

Планавыя аб’ёмы аздараўлення школьнікаў наступныя: 120 дзяцей прыме кругласутачны лагер на базе АДРАЦ “Ветразь” (працягласць адпачынку — 18 дзён), яшчэ столькі ж, толькі з меншай працягласцю адпачынку (9 дзён) — кругласутачны лагер на базе пастаўскага касцёла. І яшчэ адзін кругласутачны, спартыўны (40 дзяцей, 18 дзён адпачынку) размесціцца ў сценах раённай гімназіі. Найбольшую колькасць дзяцей (850) ахопяць дзённыя аздараўленчыя лагеры, якія будуць дзейнічаць пры сярэдніх і базавых школах раёна.

Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў падкрэсліў, што да арганізацыі летняга адпачынку школьнікаў трэба аднесціся надзвычай адказна, асаблівую ўвагу звярнуць на дзяцей з сем’яў з нізкім дастаткам, а таксама на спартыўную загартоўку адпачывальнікаў.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.