У 9-ы раз на п’едэстале гонару


Выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама В. А. Захарэвіч уручае заслужаныя ўзнагароды «атлантаўцам».

Чатыры гады запар пастаўская валейбольная каманда “Атлант-Д” паспяхова гуляла ў нацыянальным першынстве і атрымлівала заслужаныя ўзнагароды ў рознай абстаноўцы. Спачатку ёй уручылі сярэбраныя медалі і дыпломы падчас ХІV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі, а потым двойчы ўшаноўвалі датэрміновых чэмпіёнаў Беларусі дома пасля заключнага паядынку сезона. У гэтым годзе званне мацнейшага клуба першай лігі толькі ў апошнім матчы выйграў сталічны МАПІД, які апярэдзіў пастаўчан на адно ачко. Таму сёлета прыемная цырымонія ўшаноўвання прызёраў прайшла падчас пераходнага турніру чатырох за права гуляць у наступным сезоне ў вышэйшай лізе.

Перад ёй у стартавай гульні старажыл мацнейшага дывізіёна (7-ае месца) — магілёўскі “Прамень” — не без праблем з лікам 3:1 перамог бронзавага прызёра 1-ай лігі аршанскі “Узлёт”. Спачатку менавіта аршанцам пад апладысменты гледачоў уручылі бронзавыя медалі. Гэту прыемную місію выканалі в. а. начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама В. А. Захарэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў і намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Затым яны ўручылі сярэбраныя медалі, дыпломы і грашовыя прэміі нашай камандзе, якая ў 9-ы раз у сваёй гісторыі трапіла на п’едэстал гонару.

Уладзімір ШЫК.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.