Ваш подзвіг — бессмяротны

Местная власть

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — франтавікі, партызаны, работнікі тылу! Паважаныя жыхары Пастаўшчыны!

 Шчыра віншуем вас з Днём Перамогі! Гэта незвычайны, светлы, урачысты, узнёслы дзень для ўсёй краіны, асабліва хвалюючы — для ветэранаў і ўсіх тых, хто перажыў ваеннае ліхалецце. Сёлета ён адметны яшчэ і тым, што неўзабаве мы будзем адзначаць 70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтыя даты нагадваюць сённяшнім пакаленням пра  выпрабаванні, якія выпалі на долю нашага народа. У нашым грамадстве заўсёды трапяткія адносіны да пакалення ваеннага часу, да паважаных ветэранаў, якія заплацілі высокую цану за свабоду і незалежнасць  краіны, за магчымасць стварыць і ўмацаваць уласную дзяржаўнасць, рэалізаваць многія надзеі і спадзяванні.

Сёння нашчадкі пераможцаў з усёй адказнасцю працягваюць слаўныя гераічныя традыцыі. Пад надзейнай аховай рубяжы краіны, яе бяспека, а мірная стваральная праца забяспечвае далейшы росквіт нашай суверэннай дзяржавы. Упэўнены, што для цяперашніх воінаў, моладзі подзвіг старэйшага пакалення будзе заўсёды з’яўляцца прыкладам служэння Айчыне, гатоўнасці да самаахвярнасці ў імя свабоды і незалежнасці.

Шчыра ўдзячны ўсім, хто выстаяў у ваеннае ліхалецце, аднаўляў у пасляваенныя гады разбураную гаспадарку, будаваў мірнае жыццё. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і аптымізму.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня  раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.