Хаця да зімы далёка

2018-2020 год — Год малой радзімы

Рыхтуй сані летам, а калёсы зімой — сцвярджае прымаўка. Тое ж самае можна сказаць і адносна ацяпляльнага перыяду. Яшчэ толькі ўступае ў свае правы лета, а ўжо вядзецца падрыхтоўка да зімы. У сярэдзіне мая пытанне падрыхтоўкі народнай гаспадаркі раёна да работы ў наступны асенне-зімовы перыяд разгледжана на пасяджэнні райвыканкама.
Намеснік старшыні райвыканкама П. Р. Станюш, які выступіў з інфармацыяй, найперш нагадаў вынікі ацяпляльнага перыяду 2013/2014 года і падкрэсліў, што ўсімі суб’ектамі гаспадарання былі забяспечаны безаварыйная работа цеплакрыніц, бесперабойная пастаўка паліва і энергіі прадпрыемствам, арганізацыям, установам і насельніцтву. Ажыццяўляліся мерапрыемствы па ўкараненні энергазберагальных тэхналогій і абсталявання. УП ЖКГ праведзена замена 6,8 кіламетра цеплавых сетак у аднатрубным вылічэнні, заменена 0,24 кіламетра цеплавой ізаляцыі. Адрамантаваны і прамыты катлы, заменена помпавае абсталяванне на больш эфектыўнае на кацельнях АДРАЦ “Ветразь”, Варапаеўскай СШ, дзіцячага садка “Сонейка”. Праведзена рэвізія запорнай арматуры. Павялічана тэрмасупраціўленне абгараджальных канструкцый шматпавярховых жылых дамоў (1210 квадратных метраў). Узрасла ўдзельная вага мясцовых відаў паліва ў агульным аб’ёме паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Сёлета для зніжэння колькасці спажываемых паліўна-энергетычных рэсурсаў запланавана замяніць 10,5 кіламетра цеплавых сетак у аднатрубным вылічэнні. Гэта работа ўжо вядзецца. На ўсіх 27 кацельнях ідуць рэвізія і рамонт тэхналагічнага абсталявання, рамонт абмуроўкі і футуроўкі катлоў, цеплавой ізаляцыі трубаправодаў. Да 1 кастрычніка павінны быць зарэгістраваны пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц.
У рашэнні, прынятым па абмеркаваным пытанні, пастаўлены канкрэтныя задачы па падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду перад усімі суб’ектамі гаспадарання і вызначаны канкрэтныя тэрміны выканання намечанага.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.