Вітаем цябе, фестываль!

Культура

Паважаныя арганізатары, удзельнікі і госці!

Сардэчна вітаю вас на ХVII Міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»! У чарговы раз адзін з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі — Пастаўшчына — збірае разам лепшых артыстаў і майстроў, аматараў і прафесіяналаў, якія аб’яднаны імкненнем захаваць традыцыі народнай музыкі.

Народная музыка, песні, танцы спрадвеку спадарожнічалі чалавеку, натхнялі і радавалі, складалі яго свядомасць, надавалі жыццю асабліва святочны настрой, абуджалі лепшыя пачуцці, выхоўвалі патрыятызм.

Сёння традыцыі продкаў дапамагаюць нам разумець жыццё, крочыць наперад, будаваць заўтрашні дзень. І таму тая справа, якой ад усяго сэрца аддае сябе кожны ўдзельнік фестывалю, — справа захавання і адраджэння фальклорнай спадчыны — з’яўляецца ганаровай і пачэснай.

Безумоўна, узвышаная святочнасць і яскравасць, гасціннасць пастаўчан, шчырая сяброўская атмасфера і тое найбагацейшае творчае асяроддзе, у якім апынуцца выканаўцы народнай музыкі і яе прыхільнікі падчас фестывалю, будуць спрыяць духоўнаму ўзбагачэнню і развіццю нацыянальнай культуры.

Дзякую кожнаму з вас за талент, шчырасць сэрцаў, адкрытасць, любоў і павагу да спадчыны свайго народа.

Няхай фестываль стане сапраўдным святам народнага мастацтва для ўсіх яго ўдзельнікаў і гледачоў, творчай лабараторыяй для музыкантаў і навукоўцаў, упрыгажэннем Пастаўшчыны, прынясе кожнаму радасць сустрэч і добры ўспамін.

Добрай дарогі табе, фестываль!

Барыс СВЯТЛОЎ,

міністр культуры Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.