Адбылася Шостая сесія раённага Савета

Местная власть

16 ліпеня адбылася шостая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. Разгледжаны пытанні: “Аб выніках работы народнагаспадарчага комплексу раёна за першае паўгоддзе 2014 года і задачах па выкананні прагнозных паказчыкаў на другое паўгоддзе”, “Аб уборцы ўраджаю” і “Аб падрыхтоўцы раёна да правядзення свята “Дажынкі-2014”. З дакладам па ўсіх трох пытаннях выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў.

У спрэчках па дакладзе ўзялі слова дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар ААТ “Паставымэбля” С. Р. Зямчонак, дырэктар ААТ “Навасёлкі-Лучай” Ю. Ф. Шымчык, намеснік дырэктара па эканоміцы ААТ “Хацілы-агра”, дэпутат райсавета ад Хацілаўскай выбарчай акругі №30 А. М. Шубелька, першы намеснік дырэктара ААТ “Пастаўскі малочны завод” В. У. Катовіч.

Па абмеркаваных пытаннях прыняты рашэнні..»

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.