“Белая Русь” — з любоўю да дзяцей


Адзін з напрамкаў дзейнасці рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” — падтрымка дзяцей. Некаторыя з мерапрыемстваў, як, напрыклад, дапамога дзецям, якія выхоўваюцца ў сацыяльна небяспечных сем’ях, праводзяцца пастаянна на працягу года. Астатнія — да канкрэтных дат і падзей.

Так, 1 чэрвеня адзначаўся Міжнародны дзень абароны дзяцей. З гэтай нагоды актывісты аб’яднання з гасцінцамі пабывалі ў прытулку Пастаўскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Салодкія прызы падчас VІІІ міжраённага інтэлектуальнага турніру на Кубак Зюзі Паазерскага атрымалі таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі. А 3 ліпеня па традыцыі ўручаюцца падарункі жанчынам, якія сталі мамамі ў Дзень Незалежнасці (шкада, што на Пастаўшчыне сёлета ў гэты дзень немаўляты не нарадзіліся).

— Лета працягваецца, і ў ліпені—жніўні мы павіншуем з днём нараджэння дзетак з анкалагічнымі захворваннямі, — адзначыла старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Валянціна Міхайлаўна Ромель. — Пастараемся парадаваць іх сваёй увагай.

Галіна ПІШЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.