І кантрольная дзейнасць


Намеснік начальніка інспекцыі па Пастаўскім раёне Ірына Іванаўна Несцяронак (злева) і юрыст Алеся Віктараўна Шарах, праца якіх напярэдадні прафесійнага свята адзначана Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта і Падзякай начальніка абласной інспекцыі па падатках і зборах.

Паспяховая дзейнасць падатковых органаў дазваляе не толькі фінансаваць расходы дзяржавы на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы, але і дае дадатковыя магчымасці для павелічэння заработнай платы, пенсій, дапамог на развіццё сельскай гаспадаркі, будаўніцтва жылля, дарог, камунікацый і выкананне іншых сацыяльных праграм дзяржавы.

Выкарыстанне прагрэсіўных тэхналогій, форм і метадаў дазваляе спрасціць працэдуры падатковага адміністравання, стварыць камфортныя ўмовы для плацельшчыкаў па выплаце падаткаў і збораў. Нашы адносіны з падаткаплацельшчыкамі сталі партнёрскімі, і мы ганарымся як сваімі поспехамі, так і ўсімі тымі, хто разумее, што казна дзяржавы прырастае не толькі вялікім, але і малым укладам.

Сёння разам з галоўнай задачай — зборам падаткаў — работнікі падатковай інспекцыі страюцца павышаць падатковую культуру, аказваць вялікі спектр паслуг па выплаце падаткаў, выхоўваць добрасумленнага і граматнага плацельшчыка, каб выплата падатку стала для яго нормай жыцця ці нават звычкай.

Адным з асноўных кірункаў нашай работы з’яўляецца кантрольная дзейнасць. Мы займаемся ўпарадкаваннем праверак, якія праводзім мэтанакіраваным адборам плацельшчыкаў і паглыбленай перад­праверачнай падрыхтоўкай. Рэзультатыўнасць аператыўных праверак, якія базіруюцца выключна на выніках перадправерачнай работы, летась і за прайшоўшы перыяд бягучага года склала каля 99 працэнтаў.

Актуальнымі для падатковага кантролю застаюцца такія пытанні, як спыненне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, ценявога і шэрага бізнесу, ажыццяўленне кантролю за плацельшчыкамі ў так званых зонах рызыкі з мэтай вырашэння пастаўленых дзяржавай задач па паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу, забеспячэнне развіцця цывілізаваных форм прапрымальніцтва.

На пастаянным кантролі знаходзіцца дзейнасць плацельшчыкаў, якія часам ажыццяўляюць гаспадарчыя аперацыі з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі, якія ў абыход закона спрабуюць займацца будаўнічымі работамі, аказваюць рамонтна-будаўнічыя паслугі, ажыццяўляюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі, гандаль аўтамабільнымі дэталямі, вузламі і прыладамі для аўтамабіляў, дзейнасць прыватных унітарных прад­прыемстваў і дзейнасць з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт, выяўленне суб’ектаў гаспадарання, якія выплачваюць заработную плату ў “канвертах”, і крыніц (схем), якія садзейнічаюць выкарыстанню няўлічаных наяўных грашовых сродкаў, а таксама  суб’ектаў гаспадарання, якія дапускаюць наяўнасць страт на працягу некалькіх справаздачных перыядаў, і арганізацый з нізкай рэнтабельнасцю.

У выніку мэтанакіраванай работы нашых падатковых інспектараў нам удалося захаваць станоўчую дынаміку і забяспечыць за шэсць месяцаў бягучага года паступленне ў бюджэт 76,4 мільярда рублёў. План выканалі на 105,4 працэнта. Найбольш значныя ўклады паступаюць ад такіх прадпрыемстваў, як Пастаўскі мэблевы цэнтр, УП ЖКГ, малочны завод, лясгас, АБП “Рассвет Пастаўскі”, ААТ “Навасёлкі-Лучай”, Варапаеўская дыстанцыя пуці, філіял “Каапгандаль № 2 райспажыўтаварыства” і іншых. Удзячны ўсім падаткаплацельшчыкам за разуменне важнасці дзяржаўнай задачы, добрасумленнасць і актыўны ўдзел ва ўдасканаленні падатковага заканадаўства.

Асаблівая падзяка ветэранам нашай службы, багаты вопыт якіх і цяпер дапамагае маладым калегам. Наш калектыў невялікі, але дружны і працаздольны, кожны робіць усё магчымае, каб папаўняўся бюджэт дзяржавы. Дзякуй усім за прафесіяналізм і старанне. Жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і далейшых поспехаў у няпростай, але такой неабходнай дзяржаве і людзям справе.

В. КВЯТКОЎСКІ, 

начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пастаўскім раёне. 

Фота Анны АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.