Пастаўчане прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі

Местная власть

3—5 ліпеня дэлегацыя Пастаўскага раёна ў складзе начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінскай, дырэктара і спецыяліста па турызме Цэнтра турыстычных паслуг г.Паставы Я. Ч. Шушкевіча і А. Ю. Гідроіц прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “Узгоднены ўплыў турызму на рост патоку турыстаў”. Канферэнцыя праходзіла ў Тракайскім і Шырвінцкім раёнах Літвы і аб’яднала зацікаўленых асоб з Літвы, Беларусі і Польшчы.

Міжнародны форум прысвячаўся праблеме павелічэння турыстычнага патэнцыялу рэгіёна і росту наведвальнасці тураб’ектаў. Як вядома, цяпер найбольш папулярным і ў нас, і ў замежных партнёраў з’яўляецца турызм аднаго дня. Вось таму галоўная задача і заключалася ў тым, каб абмяняцца вопытам работы па папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу сваіх рэгіёнаў і прыцягненні турыстаў на шматдзённыя экскурсіі. У гэтай сувязі змястоўным атрымаўся даклад Я. Ч. Шушкевіча, які ён прысвяціў самым папулярным праектам: “Зюзя Паазерскі”, “Велікодны тур”, “Масленка ў Паставах” і інш.

Цікавымі і карыснымі былі ўсе выступленні і мерапрыемствы канферэнцыі.

Галіна ПІШЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.