Сустрэнемся на Варанцы


18—19 ліпеня на беразе возера Варанец адбудзецца турыстычны злёт моладзі, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У праграме: спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагаборстве, перацягванне каната, гумарыстычная эстафета (спартландыя), валейбол, летні біятлон, конкурсы турысцкага быту і мастацкай самадзейнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца каманды арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў усіх форм уласнасці Пастаў і Пастаўскага раёна. Па пытаннях удзелу ў турзлёце звяртайцеся ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама па тэлефонах:  4-25-13, 4-24-41 (галоўны спецыяліст Наталля Мечыславаўна Субко).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.