У Пастаўскім раёне — плюс дзве аграэкасядзібы


2 чэрвеня 2006 года Прэзідэнт краіны А. Р. Лукашэнка падпісаў Указ №372 “Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь”. За восем гадоў, што мінулі з той пары, на адной толькі Віцебшчыне з’явілася 459 аграэкасядзіб, якія прымаюць у сябе беларускіх і замежных гасцей. У тым ліку 31 сядзіба дзейнічае ў Пастаўскім раёне. Пры гэтым колькасць жадаючых займацца сельскім турызмам павялічваецца. Так, у чэрвені райвыканкам прыняў рашэнне аб аказанні садзейнічання ў развіцці двум новым суб’­ектам аграэкатурызму — аграсядзібам “Должа”, размешчанай у аднайменнай вёсцы Юнькаўскага сельсавета, гаспадаром якой з’яўляецца Сяргей Аляксандравіч Ігнаткоў, і “Азёрная” — яна знаходзіцца ў вёсцы Шабаны Камайскага сельсавета, гаспадыня — Вера Сямёнаўна Квяткоўская. Фінансавую падтрымку сядзібам павінен аказаць “Белаграпрамбанк”, які ўжо шмат гадоў займаецца крэдытаваннем суб’ектаў аграэкатурызму.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.