У варапаеўцаў — бронза


З 2000 года на базе Варапаеўскай дыстанцыі пуці праводзіцца міжрэгіянальны турнір па валейболе з удзелам кіруючых работнікаў абласнога аддзялення Беларускай чыгункі і яго падраздзяленняў. У чэрвені прайшлі чарговыя, чатырнаццатыя па ліку, спаборніцтвы, у якіх ­удзельнічалі дзве каманды з Віцебска, а таксама з Полацка, Брэста і Варапаева. Сустрэчы праходзілі ў зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу УП ЖКГ па кругавой сістэме і пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў. Уступіўшы з мінімальнай перавагай першай камандзе Віцебска і брэсцкім чыгуначнікам, гаспадары занялі ганаровае трэцяе месца. У склад валейбольнай каманды варапаеўцаў уваходзілі Аляксандр Ушкур, Аляксей Віршута, Аляксандр Кандыбін, Надзея Кімбар, Артур Дашкевіч, Яўгеній Вайцяховіч, Аляксандр Зябчанка, Віктар Кіёнак.

Пераможца і каманды-прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і Кубкамі, а ігракі атрымалі памятныя прызы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.