З Днём Незалежнасці!


Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Пастаўшчыны!

Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 70-ай гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

3 ліпеня — асаблівы дзень у гісторыі і лёсе беларускага народа. Трыумфам справядлівасці прыйшоў ён на нашу зямлю летам 1944-га. Гэта сімвал мужнасці, самаадданасці і вернасці Радзіме.

Вялікая Айчынная вайна стала суровым выпрабаваннем для краіны. Дарагой цаной дасталіся перамога і незалежнасць. Навечна засталіся ляжаць у беларускай зямлі тысячы воінаў дзеючай арміі і партызан. Сотні нашых землякоў не вярнуліся з поля бою, вызваляючы ад карычневай чумы народы Еўропы.

Праходзяць гады, дзесяцігоддзі. Усё менш застаецца ўдзельнікаў і відавочцаў той жудаснай вайны. Але памяць пра гераічных абаронцаў Радзімы жыве ў сэрцах новых пакаленняў. Сёння шчырыя словы ўдзячнасці і бязмернай павагі мы адрасуем усім, хто выстаяў у цяжкую гадзіну ваенных выпрабаванняў, — франтавікам, партызанам, падпольшчыкам і працаўнікам тылу, хто, вярнуўшыся да мірнага жыцця, аднаўляў разбураную народную гаспадарку. Удзячны таксама тым, хто працуе зараз на карысць Айчыны, забяспечвае яе сацыяльна-эканамічнае развіццё.

Дарагія землякі! Ад усяго сэрца жадаем вам здароўя, шчасця, згоды, дабрабыту і мірнага неба над галавой!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага

Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.