6 верасня — раённы суботнік


У адпаведнасці з распараджэннем старшыні райвыканкама №322р ад 2 верасня 2014 года, 6 верасня на Пастаўшчыне адбудзецца раённы суботнік па добра­ўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан горада і сельскіх населеных пунктаў. Па рашэнні кіраўніцтва працоўных калектываў яго можна правесці і датэрмінова.

Заробленыя на суботніку грошы ў добраахвотным парадку пералічваюцца на рахунак раённага выканаўчага камітэта ў ЦБП №230 г. Паставы філіяла №216 ААТ “ААБ “Беларусбанк”, г. Полацк, р/р 3641324000009, код 648, УНП 300078600. Яны будуць выкарыстаны на добраўпарадкаванне і развіццё інфраструктуры і матэрыяльнай базы суб’ектаў гаспадарання, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

Рабочую групу па правя­дзенні суботніка ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама М. Р. Коваль.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.