Фестываль — два тыдні

Общество

З мэтай выканання Канцэпцыі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі фарміравання здаровага ладу жыцця насель­ніцтва краіны на перыяд да 2020 года і галіновага плана мерапрыемстваў да 2015 года, зацверджаных загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 30.09.2011 г. № 335, у Віцебскай вобласці з 15 па 30 верасня праводзіцца фестываль здаровага ладу жыцця.

У сувязі з гэтым ва ўстановах культуры і адукацыі раёна пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю культуры здароўя, фарміраванне здаровага ладу жыцця і самазахаваўчых паводзін. Будуць ладзіцца святы здароўя, конкурсы, дыскатэкі, дыскусіі, вечары пытанняў і адказаў і іншае.

— Актыўна ўключацца ў гэту работу спецыялісты цэнтральнай раённай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, — адзначыла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна С. А. Рассеева. — Яны праінфармуюць насельніцтва аб неабходнасці вакцынацыі ад грыпу (у сувязі з набліжэннем эпідэмічнага ўздыму захваральнасці на грып і вострыя рэспіраторныя захворванні яна ўжо распачата), а таксама пра план дзеянняў па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, распрацаваны міжведамаснай камісіяй па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных захворванняў. Будзем імкнуцца, каб з неабходнай колькасцю інфармацыі змаглі пазнаёміцца як мага больш пастаўчан. Гэтаму пасадзейнічаюць раённыя СМІ і сайт райвыканкама.

Галіна ПІШЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.