Не дапусціць насілля ў любой яго праяве


З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін з 15 па 21 верасня 2014 года па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праводзіцца рэспубліканская акцыя “Стоп, насилие!”

Задумайцеся! У сярэднім за суткі ў Беларусі рэгіструюцца 1 забойства і 3 цяжкія цялесныя пашкоджанні, чацвёртая частка якіх здзяйсняецца блізкімі. Кожны сёмы званок, які паступае ў Пастаўскі РАУС па праблемах сямейных адносін, звязаны з насіллем.

На жаль, сямейнае насілле дастаткова распаўсюджанае, прычым часта ўдзельнікамі гэтага працэсу яно не ўспрымаецца і не расцэньваецца як насілле. А яно бывае фізічнае, псіхалагічнае, сэксуальнае, эканамічнае, і абавязкова павінна быць пакарана. Таму, калі вы сталі ахвярай або сведкай сямейнага насілля, не чакайце трагедыі, а адразу ж звяртайцеся ў міліцыю па дапамогу па наступных тэлефонах: 102, 4-10-02, 4-32-25, 8(029)510-29-45 (МТС), 8(029) 32-574-02 (Velcom). Акрамя таго, у Мінску працуе кругласутачная лінія па фактах сямейнага недабрабыту і насілля ў дачыненні да дзяцей. Яе нумар 8(017) 372-73-87. Пацярпелыя ад дамашняга насілля таксама могуць звярнуцца на агульнанацыянальную “гарачую лінію” (тэлефон 8-801-100-8-801, штодня з 8.00 да 20.00). Званок са стацыянарнага тэлефона бясплатны.

П. ШЫЛЕЙ, старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы

 правапарадку і прафілактыкі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.