Пакурылі… і згарэлі

Правовое поле

За суткі з 21 па 22 верасня на пажарах у Рэспубліцы Беларусь загінула 8 чалавек.

У Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці не змаглі выратавацца з палаючага дома гаспадыня, яе сын і муж. У гэты ж дзень, 21 верасня, на пажары ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці з-за перапальвання печы загінула жанчына-інвалід. У Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, Клімавіцкім Магілёўскай, Магілёўскім раёнах агонь забраў жыцці яшчэ трох чалавек. У ноч з 21 на 22 верасня на пажары загінуў і жыхар Мінскага раёна. 7 чалавек з гэтых 8-мі развіталіся з жыццём па прычыне неасцярожнага абыхо­джання з агнём пры курэнні.

У Віцебскай вобласці з пачатку года на пажарах загінула 86 чалавек, 42 з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, курылі, што і стала прычынай смерці.

Тлеючая цыгарэта, якая трапіла на паперу, успламяняе яе праз 30—40 хвілін, а пры адчыненым акне ці фортцы — яшчэ раней. Што здарыцца з чалавекам, які заснуў з цыгарэтай у руцэ? Адказ відавочны.

Захоўвайце правілы пажарнай бяспекі, не жартуйце з агнём. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

А МУХЛЯ, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.