Пастаўчане “пагарэлі” з наркотыкамі


Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў назад такая расліна, як мак, лічылася абсалютна бяскрыўднай: яе вырошчвалі разам з іншымі кветкамі на клумбах у дэкаратыўных мэтах, а выспелае насенне гаспадыні выкарыстоўвалі як адзін з папулярнейшых кампанентаў у выпечцы. Тады ніхто нават падумаць не мог, што пройдзе зусім няшмат часу і мак трапіць у лік забароненых для пасеву культур, бо акажацца, што з яго можна вырабляць наркотыкі. Цяпер расліны маку не сустрэнеш практычна ні ў адным агародчыку. Тым не менш наркаманы спрабуюць сеяць яго ў непрыкметных для вока месцах, займаюцца пошукамі дзікарослага маку. Вось і 37-гадовая Х., жыхарка вуліцы Касманаўтаў у Паставах, у адзін з ліпеньскіх дзён на прысядзібным участку паміж вуліцамі Заводскай і Зялёнай у райцэнтры сабрала дзікарослы мак, з якога вырабіла ацэтыліраваны опій. Праўда, ужыць яго не паспела — у той жа дзень была затрымана супрацоўнікамі РАУС з медыцынскім шпрыцам, у якім і знаходзіўся опій.

Разам з натуральнымі наркотыкамі шырокае распаўсюджванне ў апошні час атрымалі разнастайныя сінтэтычныя прэпараты, вырабленыя хімічным шляхам, а таксама спосаб іх пакупкі праз інтэрнэт. З дапамогай “сусветнага павуціння” 19-гадовы непрацуючы пастаўчанін П. 8 жніўня набыў для сябе ў неўстаноўленай асобы 5 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, якое на машыне знаёмага спрабаваў перавезці з Мінска дамоў. Але на дарозе Паставы—Калееўцы аўтамабіль быў затрыманы міліцыянерамі, і падчас агляду ў яго багажніку знойдзены забаронены для ўжывання прэпарат.

У адносінах да названых грамадзян узбуджаны крымі­нальныя справы. Ім «свеціць» абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.